Уладзімір Міхайлавіч Котаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Міхайлавіч Котаў (нар. 27 студзеня 1955, г. Вілейка, Мінская вобласць) — беларускі матэматык, спецыяліст у галіне дыскрэтнай матэматыкі і матэматычнай кібернетыкі. Доктар фізіка-матэматычных навук (2004), прафесар (2005).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Прыкладаная матэматыка», 1977; аспірантура, 1982).
Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1977, факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, кафедра дыскрэтнай матэматыкі і алгарытмікі, з 1999 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя графаў; дыскрэтная аптымізацыя (тэорыя складанасці вылічэнняў).
Бібліяграфія
- Качественная теория приближенных алгоритмов для задач разбиения и упаковки : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.01.09 : защищена 26.03.2004 : утверждена 08.12.2004 / Котов Владимир Михайлович. — Минск, 2002.
- Semi on-line algorithms for the partition problem / Hans Kellerer [et al.] // Operations Research Letters. — 1997. — Vol. 21, iss. 5. — P. 235—242.
- The EOQ problem with decidable warehouse capacity : analysis, solution approaches and applications / C. T. Ng, T. C. E. Cheng, Vladimir Kotov, Mikhail Y. Kovalyov // Discrete Applied Mathematics. — 2009. — Vol. 157, iss. 8. — Р. 1806—1824.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads