Уладзімір Міхайлавіч Рудзянкоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Міхайлавіч Рудзянкоў (нар. 26 ліпеня 1939, г. п. Васілевічы, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі эканаміст, дыпламат. Доктар тэхнічных навук (1989), кандыдат эканамічных навук (1972), прафесар (1991).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Аўтамабільны транспарт», 1962).
Працаваў на аўтакалоне № 2411-С (г. Мінск, з 1962), у Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (1966—1995, прафесар кафедры «Эканоміка і кіраванне навуковымі даследаваннямі, праектаваннем і вытворчасцю»), Міністэрстве знешніх эканамічных сувязей Рэспублікі Беларусь (1995—1998, начальнік упраўлення эканомікі знешняга гандлю), Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі (аддзяленне у г. Санкт-Пецярбургу, 1998—2001, кіраўнік), Беларускім дзяржаўным універсітэце (2001—2005, загадчык кафедры міжнародных эканамічных зносін), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 2005, прафесар кафедры арганізацыі і кіравання).
Навуковыя інтарэсы: эксплуатацыя і аднаўленне ўзбраення і ваеннай тэхнікі; эканоміка прамысловасці і транспарту; знешнеэканамічная дзейнасць; эканамічная і інтэлектуальная бяспека; інавацыйнае прадпрымальніцтва.
Remove ads
Бібліяграфія
- Исследование путей повышения эффективности авторемонтного производства (на примере Белорусской ССР) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук : 08.594 / В. М. Руденков. ― Минск, 1971.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads