Уладзімір Міхайлавіч Шышко
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Міхайлавіч Шышко (нар. 9 чэрвеня 1949, Пружаны Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут, інжынер-электрык. Пасля заканчэння Пружанскага саўгаса-тэхнікума працаваў слесарам-электрыкам Пружанскага маслазавода. Служыў у радах Савецкай Арміі. Быў электрыкам перасоўнай механізаванай калоны № 45 г. Пружаны, затым вучыўся на падрыхтоўчым аддзяленні Беларускага політэхнічнага інстытута. Пасля вучобы працаваў інжынерам, начальнікам аддзела кадраў прадпрыемства «Белэнергарэмналадка», старшым інжынерам цэнтральнай службы электраабсталявання, ізаляцыі і аховы ад перанапружанняў, старшым інжынерам цэнтральнай службы электрычных сетак РЭУ «Брэстэнерга», начальнікам электрацэха Брэсцкай ЦЭЦ прадпрыемства цеплавых сетак, намеснікам галоўнага інжынера, намеснікам кіраўніка РЭУ «Брэстэнерга», намеснікам генеральнага дырэктара, галоўным інжынерам вытворчага аб’яднання «Брэстэнерга».
Быў генеральным дырэктарам Брэсцкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Брэстэнерга». У 2004—2010 гадах — старшыня праўлення футбольнага клуба «Дынама» з Брэста.
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- Саханько Владимир Яковлевич Архівавана 18 жніўня 2020.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads