Уладзімір Пятровіч Іваноў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Пятровіч Іваноў (нар. 30 жніўня 1941, Саратаў, РСФСР) — спецыяліст у галіне эксплуатацыі, аднаўлення і рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1997), прафесар (2001).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 30 жніўня 1941 года ў Саратаве.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Аўтамабільны транспарт», 1970), Маскоўскі аўтамабільна-дарожны інстытут (аспірантура, спецыяльнасць «Аўтамабілі і трактары», 1975).
Працаваў у Полацкім дзяржаўным універсітэце (з 2001, факультэт машынабудавання і аўтамабільнага транспарту, кафедра аўтамабільнага транспарту, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: тэхналагічная падрыхтоўка і арганізацыя рамонтнай вытворчасці; сінтэз сродкаў і працэсаў вытворчасці; бяспека дарожнага руху; бяспека працы і ахова навакольнага асяроддзя.
Remove ads
Узнагароды
- 2024 — Медаль «За працоўныя заслугі»[1].
Зноскі
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2024. Праверана 5 лютага 2024.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads