Уладзімір Рыгоравіч Сянчук
беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Рыгоравіч Сянчук (нар. 13 студзеня 1968, Бяроза) — беларускі гаспадарчы дзеяч і дзяржаўны службовец.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 13 студзеня 1968 года ў Бярозе. У 1992 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію[1] па спецыяльнасці «аграномія»[2].
Працоўную дзейнасць пачаў у 1985 годзе ў якасці трактарыста-машыніста саўгаса «Жабінкаўскі». У 1992—1997 гадах працаваў галоўным аграномам саўгаса «Усход». У 1997—2004 гадах займаў пасаду першага намесніка старшыні райвыканкама — начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Жабінкаўскага і Пружанскага райвыканкамаў. У 2004—2006 гадах быў намеснікам дырэктара Брэсцкага мясакамбіната. У 2006—2008 гадах працаваў на розных пасадах у Брэсцкім аблвыканкаме. У 2008—2016 гадах узначальваў Брэсцкую абласную дзяржаўную інспекцыю па насенняводстве, каранціне і ахове раслін. З 16 лютага 2016 года да пачатку 2017 года[2] быў старшынёй камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама[1].
Са 30 студзеня 2017 года[2] зацверджаны старшынёй Брэсцкага райвыканкама[1]. 14 жніўня 2025 года прызначаны старшынёй Камянецкага райвыканкама[3][2].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads