Уладзімір Сяргеевіч Івашоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Сяргеевіч Івашоў
Remove ads

Уладзімір Сяргеевіч Івашоў (руск.: Влади́мир Серге́евич Ивашо́в; 28 жніўня 1939, Масква — 23 сакавіка 1995, Масква) — расійскі кінаакцёр; народны артыст РСФСР (1980). Намінант на прэмію BAFTA (1962).

Хуткія факты Уладзімір Сяргеевіч Івашоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1956 годзе пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў ва Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (УДІК) (майстэрня Рыгора Козінцава); пасля акадэмічнага адпачынку працягнуў вучобу ў майстэрні Міхаіла Рома, якую скончыў у 1963 годзе.

Яшчэ студэнтам УДІК дэбютаваў у кіно. У 1959 годзе выканаў ролю салдата ў фільме Рыгора Чухрая «Балада пра салдата», атрымаўшы вялікую папулярнасць. На Міжнародным Канскім кінафестывалі стужка была адзначана прызамі «за найлепшы фільм для моладзі» і «за высокі гуманізм і выключныя мастацкія якасці».

У перыяд вучобы ў інстытуце зняўся таксама ў шэрагу фільмаў «Хмары над Борскам» (1960), «Сем нянек» (1962) і іншых. З 1963 года служыў у Тэатры-студыі кінаакцёра. У сярэдзіне 1960-х выканаў ролю Рыгора Пячорына ў двухсерыйным фільме Станіслава Растоцкага «Герой нашага часу» (1965). Падчас здымак фільма «Тамань» акцёр сур’ёзна застудзіўся, ролю агучваў Вячаслаў Ціханаў.

У 1967 годзе выканаў ролю ад’ютанта Прыходзькі ў драме «Жалезны паток». У прыгодніцкім фільме «Новыя прыгоды няўлоўных» (1968) сыграў ролю ад’ютанта палкоўніка Кудасава. Песня «Рускае поле» ў яго выкананні стала «візітнай карткай» акцёра. Праз год пасля поспеху «Сямнаццаці імгненняў вясны» (1973) на «Талінфільме» быў зняты фільм «Дыяменты для дыктатуры пралетарыяту» (1975), у якім Івашоў выканаў ролю разведчыка Ісаева — будучага Шцірліца. У тым жа годзе сыграў Валодзю ў меладраме «Калі надыходзіць верасень» (1975).

Быў жанаты з актрысай Святланай Святлічнай.

Remove ads

Фільмаграфія

Зноскі

  1. Эстонская Вікіпедыя — 2002.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q200060'></a>
  2. Руская Вікіпедыя — 2001.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q206855'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads