Уладзімір Сяргеевіч Лісіцын

беларускі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Сяргеевіч Лісіцын (13 красавіка 1944, нацысцкі канцлагер Флігегорт[няпэўнае слова] — 12 ліпеня 1973) — беларускі паэт.

Хуткія факты Уладзімір Сяргеевіч Лісіцын, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў з сялянскай сям'і. У вайну маці і старэйшы брат вывезены ў нацысцкі канцлагер. Пасля вызвалення сям'я вярнулася ў родную вёску Пагосцішча Лёзненскага раёна.

Працоўны шлях пачаў шахцёрам у Данбасе. У 1965 г. скончыў Лісічанскае педагагічнае вучылішча (Украіна). Нейкі час завочна вучыўся ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага (Масква). Настаўнічаў на Лёзненшчыне, супрацоўнічаў у раённай газеце «Сцяг перамогі». Завочна скончыў тэатразнаўчае аддзяленне Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1970). Апошнія гады жыў у Джанкоі (Крымская вобласць, Украінская ССР) — працаваў дырэктарам Палаца культуры, настаўнічаў у школе.

Remove ads

Творчасць

Выступаць у друку з вершамі пачаў у 1964 г. у газеце «Літаратура і мастацтва». Аўтар кніг вершаў і паэм «Жураўлінае вясло» (1974), «Беларусь — мая калыска» (1990). У кнізе «Дзень паэзіі — 1981» (1981) у раздзеле «З літаратурнай спадчыны» апублікавана 16 яго вершаў.

Паэзія Уладзіміра Лісіцына апявае прыроду, каханне, разважае аб праблемах вайны і міру. Мае выразнасць, якая ідзе ад фальклору, адухоўленасць і філасофскую заглыбленасць, вылучаецца моўнымі асаблівасцямі роднай Лёзненшчыны.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads