Уладзімір Сяргеевіч Фацееў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Сяргеевіч Фацееў
Remove ads

Уладзімір Сяргеевіч Фацееў (нар. 5 ліпеня 1955(1955-07-05), Мінск) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1996), прафесар (2007).

Хуткія факты Уладзімір Сяргеевіч Фацееў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 5 ліпеня 1955 года ў Мінску.

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць «Планаванне прамысловасці», 1977), Інстытут эканомікі АН БССР (аспірантура, 1984).

Працаваў у Інстытуце эканомікі НАН Беларусi (1972—2002; з 1991 — загадчык аддзела, з 1997 — намеснік дырэктара па навуковай рабоце); Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (2002—2004, дэкан факультэта эканомікі); Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (2004—2011, кафедра нацыянальнай эканомікі і дзяржаўнага кіравання, загадчык кафедры; і з 2018, прафесар, з 2021 — загадчык кафедры); Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (2011—2018, дэкан факультэта эканомікі і кіравання, з 2014 — загадчык кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве).

У 1996—2019 гадах стажыраваўся і знаходзіўся з навуковымі і вучэбна-метадычнымі візітамі ў Вялікабрытаніі, Германіі, Іспаніі, Латвіі, Літве, Люксембургу, Нідэрландах, Польшчы, Расіі, Румыніі, Чэхіі і Швецыі[1].

З’яўляецца аўтарам больш за 180 навуковых і вучэбна-метадычных работ, у тым ліку 4 індывідуальныя і больш за два дзясяткі калектыўных манаграфій[1].

Навуковыя інтарэсы: рэгіянальнае эканамічнае развіццё і рэгіянальная палітыка ў розных краінах; праблемы забеспячэння ўстойлівага развіцця ў краінах з пераходнай эканомікай; размяшчэнне прадукцыйных сіл; трансгранічнае эканамічнае супрацоўніцтва; дзяржаўнае кіраванне і мясцовае самакіраванне; нацыянальныя і рэгіянальныя рынкі працы; горадабудаўніцтва; гісторыя прасторавай арганізацыі вытворчасці.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Региональная политика в системе государственного управления социально-экономическим развитием : диссертация … доктора экономических наук : 08.00.05 : защищена 26.05.1995 : утверждена 09.01.1996 / Фатеев Владимир Сергеевич. — Минск, 1995.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads