Уладзімір Уладзіміравіч Баравікоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Уладзіміравіч Баравікоў (нар. 3 сакавіка 1975, Краснаполле, Магілёўская вобласць) — беларускі дыпламат.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 3 сакавіка 1975 года ў гарадскім пасёлку Краснаполле Магілёўскай вобласці.
У 1997 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны», у 2019 годзе — магістратуру Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Прававое рэгуляванне кіраўніцкай дзейнасці ў сацыяльных і эканамічных сістэмах», магістр кіравання і права.
З 1997 па 2000 гады — аташэ, трэці сакратар, другі сакратар консульска-прававога аддзела консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
З 2000 па 2003 гады — трэці сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў.
З 2003 па 2006 гады — другі сакратар, першы сакратар, саветнік консульска-прававога аддзела консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
З 2006 па 2009 гады — першы сакратар, саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя.
З 2009 па 2011 гады — саветнік упраўлення аналізу, планавання, візавай і тарыфнай палітыкі галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
З 2011 па 2016 гады — саветнік, загадчык консульскага аддзела Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.
У 2016 годзе — старшы саветнік упраўлення аналізу, планавання, візавай і тарыфнай палітыкі галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
З 2016 па 2017 гады — намеснік начальніка ўпраўлення кадраў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
У 2018 годзе — намеснік начальніка галоўнага кадравага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
З 2018 па 2022 гады — начальнік галоўнага кадравага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
10 лютага 2022 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялыстычнай Рэспубліцы В’етнам[1]. 7 ліпеня 2022 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Камбоджа, Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы, Рэспубліцы Саюз М’янма па сумяшчальніцтве[2]. 10 жніўня 2022 года прызначаны Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Тайланд па сумяшчальніцтве[3].
Валодае англійскай, польскай і французскай мовамі.
Remove ads
Асабістае жыццё
Жанаты, мае дачку.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads