Уладзімір Уладзіміравіч Васюк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Уладзіміравіч Васю́к (нар. 2 ліпеня 1947, пас. Леніна, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі графік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 2 ліпеня 1947 года ў пасёлку Леніна Гомельскай вобласці. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1972 годзе і Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1978 годзе. Вучыўся ў Л. Дубара, У. Угрыновіча, М. Раманюка[1].
Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1972 года. Выкладаў у 1978—1986 гадах у Мінскім мастацкім вучылішчы, а з 1987 года — у Беларускай акадэміі мастацтваў[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1980 года. Жыве ў Мінску[1].
Remove ads
Творчасць
Працуе ў галіне плаката, станковай графікі (аловак)[1] і кніжнай графікі[2]. Сярод асноўных твораў: плакаты «Трагедыя Хатыні не павінна паўтарыцца», «Тураў — 1000 год», серыя плакатаў «Асветнікі» (плакаты «250 год з дня нараджэння М. Пачобута-Адляніцкага», «Е. Полацкая», «М. Гусоўскі» (1980), «С. Полацкі», «Ф. Скарына»)[1], плакатаў «М. Гусоўскі» (1980), «Песнярам зямлі беларускай» (1982), «Пётр Мсціславец — першы беларускі друкар» (1990), «Сымон Будны» (1992)[2], а таксама графічныя серыі: «Прывіды маёй маленькай радзімы» (1995), «Нараджэнне лініі», «Здань», «Стоды», «Узнясенне», «Вымярэнне», «Сустрэча», «Восень — прадчуванне вясны»[1]. Аформіў кнігі «Праваслаўныя святы» і «Праваслаўнае дойлідства Беларусі» (1995)[2]. Аўтар афішаў да спектакляў і святаў[2].
Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава і фондах БСМ[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны дыпломамі міжнародных, усесаюзных і рэспубліканскіх конкурсаў плаката[1].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads