Уладзімір Уладзіміравіч Крук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Уладзіміравіч Крук (нар. 23 верасня 1957, в. Вызваленне Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію і аспірантуру, інжынер-эканаміст. Працоўную дзейнасць пачаў электраманцёрам Мінскага камбіната сілікатных вырабаў. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў наладчыкам-брыгадзірам тэхналагічнага абсталявання Мінскага вытворча-тэхнічнага аб’яднання «Інтэграл», начальнікам арганізацыйнага аддзела творчага цэнтру савецка-амерыканскай праграмы «Дзеці — творцы ХХІ стагоддзя» прадпрыемства «Інтурсервіс» у горадзе Мінску, генеральным дырэктарам вытворчага прадпрыемства «Магма-1», старшынёй рэдакцыйнага савета газет «Дорожный патруль», «Гастроном», «Экспресс-контакт», выканаўчым дырэктарам закрытага акцыянернага таварыства Гандлёвы Дом «ЛУКойл», намеснікам камерцыйнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Палімір».
З’яўляўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання — членам Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы і другога склікання — намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Граматай Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі[2].
Зноскі
- КРУК ВЛАДИМИР ВЛАДИМИРОВИЧ Архівавана 18 лютага 2020.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads