Уладзімір Уладзіміравіч Сауліч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Уладзіміравіч Сауліч (нар. 1 верасня 1951, вёска Мацясы, Глыбоцкі раён) — беларускі драматург.

Хуткія факты Уладзімір Уладзіміравіч Сауліч, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і калгаснікаў. У 1968 годзе скончыў Кіраўскую сярэднюю школу і філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1973).

Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў в. Азярцы Глыбоцкага раёна, на раённым радыё. 3 1980 года — уласны карэспандэнт абласной газеты «Віцебскі рабочы».

Творчасць

Першае апавяданне «Горкі яблык» надрукаваў у раённай газеце «Шлях перамогі» ў 1968 годзе. Аўтар п'ес «Халімон камандуе парадам» (1986 г.), пастаўленай Глыбоцкім тэатрам Дома культуры, Слонімскім народным Гродзенскай вобласці і Лоеўскім народным Гомельскай вобласці, «Адзін Гаўрыла ў Полацку», пастаўленай Глыбоцкім тэатрам, тэатрам г. Дзяржынска Мінскай вобласці і народным тэатрам г. Лоева, «Сабака з залатым зубам» (1992 г.), пастаўленай калектывам тэатра імя Янкі Купалы на «Вольнай сцэне» з народнымі артыстамі Беларусі Стэфаніяй Станютай і Генадзем Аўсяннікавым у галоўных ролях.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads