Уладзімір Уладзіміравіч Ціток
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Уладзіміравіч Ціток (нар. 25 кастрычніка 1959, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне генетыкі, селекцыі, фізіялогіі і біяхіміі раслін. Член-карэспандэнт (2014), доктар біялагічных навук (2002).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1981).
З 1983 года ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі АН БССР, з 2007 — загадчык лабараторыі. З 2009[1] па 2022[2] — дырэктар Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі.
Узнагароды
Міждзяржаўная прэмія «Зоркі Садружнасці» (2015) за цыкл работ і распрацовак «„Бэз Перамогі“ як інструмент выкарыстання калекцый дэкаратыўных раслін батанічных садоў краін СНД для адлюстравання гераічнага мінулага савецкага народа і фарміравання патрыятызму».
Навуковая дзейнасць
Даследаваў генетычны і селекцыйны патэнцыял роду Linum на аснове распрацоўкі шматтэставых малекулярна-генетычных і фізіка-хімічных метадаў аналізу. Абгрунтаваў і распрацаваў генетычныя прынцыпы біяэнергетычнай канцэпцыі гетэрозісу, якая дазваляе пашырыць уяўленні аб механізме фарміравання гібрыднай магутнасці пры атрыманні высокапрадуктыўных гібрыдаў сельскагаспадарчых культур і стварыць базу для практычнага выкарыстання атрыманых даных у селекцыйным працэсе лёну, тамата, пшаніцы, трыцікале і іншых культур, ідэнтыфікацыі і аналізу стваранай у Рэспубліцы Беларусь ільнопрадукцыі. Значна пашырыў даследаванні рэдкіх і знікаючых відаў раслін прыроднай флоры Беларусі, лекавых, рэзка-араматычных, кармавых і біяэнергетычных раслін.
Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 14 манаграфій, 18 сартоў раслін, 4 патэнтаў.
Бібліяграфія
- Биоэнергетические процессы при гетерозисе. Минск, 1991 (в соавт.).
- Генетика, физиология и биохимия льна. Минск, 2010 (в соавт.).
- Современные инструментальные методы анализа льнопродукции. Минск, 2011 (в соавт.).
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads