Уладзімір Усеваладавіч Салтанаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Усеваладавіч Салтанаў (нар. 15 лютага 1936, г. Орша, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі вісцэральных сістэм. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), доктар біялагічных навук (1977), прафесар (1990).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры (1959).
У 1969—1978 гадах старшы навуковы супрацоўнік, з 1978 года загадчык лабараторыі, у 1978—2005 гадах намеснік дырэктара Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].
Навуковая дзейнасць
Асноўны напрамак даследаванняў — аналіз функцыянальнай арганізацыі афферэнтных сістэм ўнутраных органаў, механізмаў вісцера-вісцаральных рэфлексаў, механізмаў самарэгуляцыі вегетатыўных функцый. Вывучыў функцыянальныя ўласцівасці адчувальных валокнаў органаў брушной і тазавай поласці, электрафізіялагічна ў спалучэнні з метадам дэгенерацыі прадстаўлены доказы існавання вегетатыўных афферэнтных нейронаў перыферычнага паходжання. Выяўлена і падрабязна вывучана адмысловая група ўласных вегетатыўных аффэрентных нейронаў, апасрэдуючых на ўзроўні прэвертэбральных сімпатычных гангліяў перадачу інтэрацэптыўных уплываў на функцыю наднырачнікаў. Устаноўлены заканамернасці змяненняў рэфлектарных рэакцый, якія ляжаць у аснове шэрагу расстройстваў, спалучаных з вісцаральным болем, ульцерагенезам, вагатаміяй, ішэміі тонкай кішкі, паказана вядучая роля эндагеннага монааоксіда азоту, бактэрыяльнага ліппалісахарыда, адэназіна ў мадуляцыі актыўнасці эферэнтнага і цэнтральнага звёнаў вісцаральная рэфлексаў.
Аўтар 270 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій.
Бібліяграфія
- Электрофизиологический анализ висцеральных афферентных систем. — Минск: Наука и техника, 1973 (разам з І. А. Булыгіным).
- Морфофункциональные и биохимические эффекты фактора роста нервов. — Минск: Наука и техника, 1987.
- Механизмы саморегуляции вегетативных функций. — Минск: Навука i тэхнiка, 1989.
- Механизмы саморегуляции вегетативных функций в норме и патологии. — Минск: Наука и техника, 1994.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads