Уладзімір Фёдаравіч Храленка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Фёдаравіч Храленка (нар. 1963, в. Займішча, Бранская вобласць) — беларускі аграном, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем; член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

Remove ads

Біяграфія

Пасля заканчэння сярэдняй школы ў Клінцах паступіў у Белдзяржсельгасакадэмію, які скончыў у 1985 годзе.

Працаваў галоўным аграномам у пінскім калгасе імя Калініна, спецыялістам райсельгасхарча, аграномам-меліяратарам калгаса «Перамога» (1987—1993). З 2007 года — дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Парахонскае».

Выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 28 склікання, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання[1].

Remove ads

Узнагароды

Адзначаны медалямі «За працоўныя заслугі»[2] і юбілейным «100 гадоў органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі», ганаровымі граматамі Мінсельгасхарча і Брэсцкага аблвыканкама.

Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (2025)[3].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads