Уладзімір Юр’евіч Скавародка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Юр’евіч Скавародка (нар. 3 верасня 1963, в. Канахі Мёрскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі палітык.

Remove ads

Біяграфія

Скончыў Велікалуцкі сельскагаспадарчы інстытут, аграном. Працоўную дзейнасць пачаў памочнікам камбайнёра калгаса «Шлях да камунізму» Мёрскага раёна. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў брыгадзірам, галоўным аграномам калгаса «Шлях да камунізму», намеснікам старшыні калгаса «Баявы партызан», загадчыкам сельскагаспадарчага аддзела Мёрскага райкама КПБ, старшынёй калгаса «1 Мая». Займаў пасады старшыні Мёрскага раённага аграпрамысловага аб’яднання, старшыні Мёрскага раённага Савета дэпутатаў, першага сакратара Мёрскага райкама КПБ, першага намесніка старшыні Мёрскага райвыканкама — начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшыні Мёрскага райвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага склікання[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі «За працоўныя заслугі», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads