Уладзімір Ягоравіч Казлякоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Ягоравіч Казлякоў (11 ліпеня 1946, Мінск — 2 красавіка 2019) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2003), прафесар (2008).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Гісторыя і грамадазнаўства», 1972; аспірантура, спецыяльнасць «Гісторыя КПСС», 1982).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1977—2019, факультэт інфармацыйных тэхналогій, кафедра гісторыі Беларусі і паліталогіі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя палітычных партый Беларусі і Расіі; праблема міжнацыянальных адносін; сучасная палітычная сітуацыя ў Беларусі і Расіі.
Remove ads
Узнагароды
Ганаровыя граматы Міністэрства вышэйшай адукацыі БССР (1986), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2006), Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2012).
Бібліяграфія
- Национальный вопрос в программных установках и тактике неонароднических партий, начало XX в. — конец 20-х гг. (на материалах России, Беларуси, Украины) : дисcертация … доктора исторических наук : 07.00.02 ; 07.00.03 : защищена 23.05.2002 : утверждена 19.03.2003 / Козляков Владимир Егорович. — Минск, 2002.
- Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі : дапаможнік / [У. А. Сосна і інш.]. — Мінск, 2003.
- Основы идеологии белорусского государства : учебное пособие / В. Е. Козляков ; Белорусский государственный технологический университет. — Минск, 2005.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads