Уладзімір Якаўлевіч Хазанскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Якаўлевіч Хазанскі (25 кастрычніка 1923, Гарадок, Віцебская вобласць — 20 лістапада 1989) — журналіст, пісьменнік, лаўрэат прэміі Камсамола Беларусі.

Хуткія факты Уладзімір Якаўлевіч Хазанскі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Бацька быў будаўніком. У ліпені 1941 года сям’я эвакуявалася ў Алапаеўскі раён Свярдлоўскай вобласці. Паступіў на факультэт журналістыкі Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта, але пасля смерці бацькі ў сувязі з цяжкімі матэрыяльнымі ўмовамі быў вымушаны пакінуць вучобу. Працаваў мантажнікам, грузчыкам на заводзе. У верасні 1942 года зноў пачаў вучыцца і, атрымаўшы дыплом, па накіраванні ЦК УКП(б) вярнуўся ў родную Беларусь.

У 1949 годзе быў залічаны ў штат «Чырвонкі».

У 1972 годзе Уладзімір Якаўлевіч стаў лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола Беларусі — за шматгадовую працу ў камсамольскім друку[1].

Remove ads

Творы

Аўтар дакументальных аповесцей «Ася», «Спросите у берёз», якія расказваюць аб падпольшчыках горада Полацка і ўдзельніках Прошкаўскага інтэрнацыянальнага падполля.

Разам з артыстам тэатра імя Я. Коласа А. Гутковічам напісаў п’есу «Юныя мсціўцы», якая ішла ў тэатрах Віцебска, Магілёва, Мінска.

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads