Уладзімір Аляксеевіч Ярэц

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Аляксеевіч Ярэц
Remove ads

Уладзімір Аляксеевіч Ярэц (5 мая 1941(1941-05-05)[1], Каравацічы, Гомельская вобласць9 снежня 2021(2021-12-09)[2]) — беларускі падарожнік.

Хуткія факты Уладзімір Аляксеевіч Ярэц, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Ва ўзросце 1 года, упаўшы з вышыні, страціў слых. Вучыўся ў Кобрынскай школы для глухіх дзяцей, у ПТВ. Працаваў рамонтнікам-інструментальшчыкам на Мінскім мотавелазаводзе. Мае двух сыноў — Уладзіміра і Юрыя.

У першых (1960—1966) падарожжах на матацыкле не меў правоў упраўлення. Толькі аб’ехаўшы 42 горада еўрапейкай часткі СССР, як выключэнне, атрымаў у Мінску правы ўпраўлення матацыклам — быў першым у Беларусі глухім, які атрымаў вадзіцельскія правы. У 1967—1982 г. на мапедзе «Ява-50», матацыкле «Ява-350» і аўтамабілі ВАЗ-2106 «Жыгулі» здзейсніў 11 падарожжаў па тэрыторыі колішняга СССР, пабыўшы ў кожнай савецкай рэспубліцы, за 15 год праехаўшы агулам больш за 400 тыс. кіламетраў. На заводзе на час падарожжаў браў адпачынак за свой кошт або часова звальняўся.

Спадзяваўся трапіць у Кнігу рэкордаў Гінеса як адзіны ў свеце глуханямы, які здзейсніў падарожжа вакол Зямлі на матацыкле.

Памёр 9 снежня 2021 года.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads