Уладзімір Яўгенавіч Падутаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Яўгенавіч Падутаў (нар. 4 ліпеня 1963, г. Мінск) — беларускі вучоны ў галіне папуляцыйнай біялогіі, генетыкі і біятэхналогіі. Член-карэспандэнт (2014), доктар біялагічных навук (2002).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (1985).
З 1985 года настаўнік. З 1986 года ў Беларускім НДІ лясной гаспадаркі Дзяржаўнага камітэта СССР па лесе. З 1999 года дактарант Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі. З 2002 года в. а. загадчыка лабараторыі, з 2003 года загадчык лабараторыі Інстытута лесу НАН Беларусі[1].
Узнагароды
Прэмія АН Беларусі (1995) за цыкл работ па інтэгральнай ацэнцы генетычных рэсурсаў іглічных лясоў Беларусі і сумежных дзяржаў і прынцыпам іх рацыянальнага выкарыстання.
Навуковая дзейнасць
Даследаванні па папуляцыйнай і эвалюцыйнай генетыцы лясных раслін, селекцыі драўняных відаў, лясной біятэхналогіі. Правёў ацэнку стану генетычных рэсурсаў, характару і накіраванасці генетыка-папуляцыйных працэсаў асноўных лесаўтваральных відаў Беларусі, выявіў заканамернасці відастваральнага працэсу іглічных відаў краін СНД, вызначыў для іх асноўныя этапы відаўтварэння і ўзровень генетычных змяненняў на кожным этапе, вывучыў філагеаграфію галоўных лесаўтваральных відаў Беларусі, распрацаваў метадалагічную базу для правядзення генетычнага маніторынгу ўсіх этапаў селекцыйнага насенняводства лясных парод.
Аўтар больш за 150 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій і 4 навукова-метадычных дапаможнікаў, 4 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Бібліяграфія
- Популяционная и эволюционная генетика елей Палеарктики. Гомель, 2001 (в соавт.).
- Генетические ресурсы сосны и ели в Беларуси. Гомель, 2001.
- Методы молекулярно-генетического анализа. Минск, 2007 (в соавт.).
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads