Уладзімір Яўгенавіч Улаховіч

беларускі дыпламат From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Яўгенавіч Улаховіч (нар. 6 верасня 1957) — беларускі дыпламат.

Хуткія факты Уладзімір Яўгенавіч Улаховіч, пасол Беларусі ў Венгрыі[d] ...

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгерскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Босніі і Герцагавіне і Рэспубліцы Харватыя (з 2022 года).

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 6 верасня 1957 года.

У 1985 годзе скончыў з адзнакай Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1986 года па снежань 1990 гады працаваў у Мінскім абкаме УЛКСМ, затым — у ЦК УЛКСМ Беларускай ССР. Са студзеня 1991 па красавік 1997 года працаваў у Сакратарыяце Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь на пасадах рэферэнта, старэйшага рэферэнта, вядучага спецыяліста, памочніка Старшыні Вярхоўнага Савета. З 1997 па красавік 2000 году працаваў намеснікам генеральнага дырэктара інфармацыйнага агенцтва «Інтэрфакс».

З красавіка 2000 па кастрычнік 2011 года працаваў дырэктарам Цэнтра міжнародных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2012 годзе падрыхтаваў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Станаўленне і асаблівасці знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь (1921—2005 гг.)»[2].

З кастрычніка 2011 года — намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (БелГПП). У 2016 годзе на пасяджэнні Савета быў абраны старшынёй БелГПП.

10 лютага 2022 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Венгрыі і па сумяшчальніцтве ў Босніі і Герцагавіне і Рэспубліцы Харватыя[3].

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads