Уладзімір Яўгенавіч Ягорычаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Яўгенавіч Ягорычаў (нар. 1 студзеня 1949) — беларускі гісторык, педагог, публіцыст. Кандыдат гістарычных навук.

Хуткія факты Уладзімір Яўгенавіч Ягорычаў ...

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1949 годзе ў вёсцы Красляне (цяпер — Шчучынскі раён). У 1961 годзе скончыў Мількаўшчынскую базавую школу.

У 1969 годзе скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута (затым — універсітэт). Навучаўся ў аспірантуры пры згаданым універсітэце, пасля завяршэння якой пачаў выкладаць у ім. У 1980 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.

Аўтар больш 100 навуковых прац і публікацый. Даследуе палітычную гісторыю Беларусі ХІХ—ХХ стагоддзяў, гісторыю Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны.

Актыўны член Камуністычнай партыі Беларусі, лектар таварыства «Веды». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2008 года.

«Чалавек года Гродзеншчыны» (2012).

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads