Уладзіслаў Аляксеевіч Баркоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзіслаў Аляксеевіч Баркоў (нар. 28 ліпеня 1947, Харкаў, Украіна) — педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры. Доктар педагагічных навук (Расія, 1998; Беларусь, 2003), прафесар (2000). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі.

Хуткія факты Уладзіслаў Аляксеевіч Баркоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізічная культура», 1973; аспірантура, 1977), Цэнтральны інстытут павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў народнай гаспадаркі ў галіне патэнтнай работы (1990).

Працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (1983—1989, загадчык кафедры), Гродзенскім абласным інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі (1999—2008, рэктар), Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (1990—1999 і з 2008, факультэт фізічнай культуры, кафедра тэорыі і методыкі фізічнай культуры, прафесар, у 1990—1999 і 2010—2014 — загадчык кафедры, у 2008—2010 — дэкан факультэта псіхалогіі).

Навуковыя інтарэсы: інавацыйныя падыходы да вучэбнага працэсу па фізічнаму выхаванню дзяцей і навучэнскай моладзі.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Научно-методическое обеспечение физического воспитания детей и подростков в условиях радиационного загрязнения среды : диссертация … доктора педагогических наук : 13.00.04 : защищена 00.00.0000 : утверждена 00.00.1998 / Барков Владислав Алексеевич. — Москва, 1997.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads