Ульмскі сабор

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ульмскі саборmap
Remove ads

Ульмскі сабор (ням. Ulmer Münster) — лютэранская царква ў Ульме ў нямецкай зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Фактычна не з'яўляецца саборам, бо біскуп Евангелічнай Зямельнай Царквы Вюртэмберга, якой належыць храм, мае рэзідэнцыю ў Штутгарце.

Хуткія факты Ульмскі сабор, Краіна ...

Сабор быў закладзены ў 1377 годзе, а ў 1392 годзе пачалося яго будаўніцтва пад кіраўніцтвам Ульрыха Энсінгена. У 1405 г. асноўная частка сабора была завершана, і ён быў асвячоны, аднак пасля будаўніцтва прыпынілася з-за таго, што бакавыя нефы не вытрымлівалі цяжару скляпенняў. У 1530—1543 гадах, пасля пераходу храма да лютэранства, будаўніцтва аднавілася, і шпіль вежы дасягнуў вышыні ў 100 м, аднак пасля гэтага з-за фінансавых праблем дабудоўва была спынена. У 1817—1890 гадах сабор быў цалкам завершаны. 17 снежня 1944 года царква амаль не пацярпела ад бамбардзіровак, якія зруйнавалі большую частку гістарычнага цэнтра горада Ульм.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads