Ультраправыя
сегмент палітычнага спектру, кірунак палітычнай ідэалогіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ультраправыя, крайне правыя, радыкальныя правыя — тэрміны, якія выкарыстоўваюцца для абазначэння якаснай ці колькаснай пазіцыі групы ці асобы, якія размешчаны ў правым спектры палітычнага поля. Крайне правыя палітыкі звычайна прытрымліваюцца прынцыпу супрэмасізму — пераканання, што перавага адных індывідаў і груп і непаўнавартаснасць іншых з’яўляюцца натуральнай і аб’ектыўнай рэальнасцю, што вядзе да поўнай адмовы ад канцэпцыі сацыяльнай роўнасці як нормы. Крайне правыя палітыкі часта падтрымліваюць прынцып сегрэгацыі: падзелу груп людзей, якія лічацца «вышэйшымі», і груп, якія лічацца «ніжэйшымі». Таксама для падобнага роду людзей часта характэрны антыіміграцыйныя і антыінтэграцыйныя пазіцыі ў адносінах да груп, якія лічацца ніжэйшымі і непажаданымі[1]. У найбольш радыкальных рухах можа праводзіцца палітыка прыгнёту і генацыду груп людзей на падставе іх меркаванай непаўнавартаснасці[2] . Ультраправая ідэалогія звычайна складаецца з аўтарытарызму, нацыяналізму, расізму і ксенафобіі[2].
Крайне правыя звычайна асацыююцца з асобай ці групамі асоб, якія маюць вельмі нацыяналістычныя, ксенафобскія, расісцкія, рэлігійныя фундаменталісцкія, ці рэакцыйныя погляды[3]. Як правіла, тэрмін ужываецца ў дачыненні да неафашыстаў, неанацыстаў і ісламістаў[3][4][5][6][7][8][9].
Remove ads
Зноскі
- Craig Parsons, Timothy M. Smeeding. Immigration and the transformation of Europe. Cambridge University Press, 2006. P. 18.
- Hilliard, Robert L. and Michael C. Keith, Waves of Rancor: Tuning in the Radical Right. Armonk, New York: M.E. Sharpe, Inc., 1999.
- Rodney P. Carlisle (general editor). The Encyclopedia of Politics: The Left and the Right, Volume 2: The Right. Thousand Oaks, California, USA; London, England, UK; New Delhi, India: Sage Publications, 2005. P. 693—694.
- Peter Davies, Derek Lynch. The Routledge Companion to Fascism and Far Right. Psychology Press, 2002.
- Martin Durham. The Christian Right, the Far Right and the Boundaries of American Conservatism. Manchester University Press, 2000.
- Peter H. Merkl, Leonard Weinberg (eds.). Right-wing Extremism in the Twenty-first Century. Psychology Press, 2003.
- Remove adsRoger Eatwell, Cas Mudde (eds.). Western Democracies and the New Extreme Right Challenge. Taylor & Francis, 2004.
- Roger Griffin (2005). Fascism, Totalitarianism and Political Religion (Totalitarian Movements and Political Religions) (1st ed.). Routledge. ISBN 978-0415375504.
- Исламисты сожгли древний христианский монастырь в Египте (руск.). Правые новости — pn14.info (8 верасня 2013).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads