Ульф Старк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ульф Старк (шведск.: Ulf Stark; 12 ліпеня 1944, Стакгольм — 13 чэрвеня 2017, Стакгольм) — шведскі пісьменнік і сцэнарыст.
Remove ads
Біяграфія
Пісаць пачаў рана, у сярэдняй школе яго пісьменніцтву паспрыяў аднакласнік Петэр Курман.
У 1964 годзе выйшаў першы зборнік паэзіі, з таго часу кар’ера плённа развівалася. Першыя творы для дзяцей былі надрукаваны ў 1975 і 1976 гадах. У 1984 годзе ён вырашыў цалкам сябе прысвяціць дзіцячай літаратуры. Творы перакладзены на многія мовы.
Лаўрэат прэстыжных міжнародных прэмій. У 2000 годзе Міжнароднае журы прэміі Х. К. Андэрсена адзначыла яго заслугі асаблівым дыпломам.
Remove ads
Беларускія пераклады
У 2012 годзе па-беларуску выйшла кніга Ульфа Старка «Дыктатар» з малюнкамі Лінды Бондэстам. Кнігу Ульфа Старка і Лінды Бондэстам «Звяры, якіх ніхто не бачыў, апроч нас» на беларускую пераклала Алеся Башарымава.
Зноскі
- Шведская база дадзеных фільмаў — Svenska Filminstitutet. Праверана 2 студзеня 2022.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads