Унжа (прыток Волгі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
У́нжа (руск.: Унжа) — рака на тэрыторыі Валагодскай і Кастрамской абласцей Расійскай Федэрацыі, левы прыток Волгі.
Утвараецца пры зліцці рэк Кемы і Лундангі на Паўночных Увалах і, працякаючы па тэрыторыі Кастрамской вобласці, упадае ва Унжынскі заліў Горкаўскага вадасховішча каля горада Юр’еўца. Працягласць ракі Унжы — 426 км, плошча басейна — 27 800 км². Расход вады — за 50 км ад вусця — 158 м³/с, найбольшы — 2520 м³/с, найменшы — 7,82 м³/с. Рака суднаходная ў нізоўі.
Асноўныя прытокі — Юза, Кунаж, Віга, Понга, Нея (правыя); Княжая, Мяжа, Пежанга, Ужуга, Пуміна, Белы Лух, Чорны Лух (левыя).
Remove ads
Літаратура
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 448. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Рака}}. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads