Унутраны горад (Вена)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Унутраны горад (Вена)map
Remove ads

Унутраны горад (ням.: Innere Stadt) — першы, цэнтральны раён Вены. Да таго, як межы горада былі пашыраны ў 1850 годзе, супадаў з усёй Венай у цэлым.

Хуткія факты Унутраны горад, Краіна ...
Хуткія факты

Нягледзячы на невялікую колькасць насельніцтва (17 тысяч), ва ўнутраным горадзе працуе больш за 100 тысяч чалавек, так як ён з’яўляецца турыстычным цэнтрам Вены, а таксама з-за вялікай колькасці размешчаных тут офісаў.

Гістарычна дзяліўся на чатыры квадранта па колькасці асноўных гарадскіх варот: Stubenviertel (паўночны ўсход), Kärntner Viertel (паўднёвы ўсход), Widmerviertel (паўднёвы захад) і Schottenviertel (паўночны захад). Зараз Унутраны горад мяжуе з Леапольдштатам на паўночным усходзе, Ландштрасэ на ўсходзе, Відэнам і Марыяхільфам на поўдні, Нойбау і Ёзэфштатам на захадзе і з Альзергрундам на поўначы.

Вакол раёна, там дзе раней размяшчаліся гарадскія сцены Вены, праходзіць буйная вуліца Рынгштрасэ, аднак ўнутры няма вялікіх вуліц, так як усе яны захавалі свой выгляд з даўніх часоў. Праз раён праходзяць першая і трэцяя лініі метро, прыкладна па межах — другая і чацвёртая.

У 2001 годзе гістарычны цэнтр Вены быў уключаны ў спіс Сусветнага спадчыны ЮНЕСКА.

Remove ads

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q265049'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads