Універсальная літоўская энцыклапедыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Універсальная літоўская энцыклапедыя (літ.: Visuotinė lietuvių enciklopedija; VLE) — універсальная навуковая энцыклапедыя на літоўскай мове. Друкавалася выдавецтвам «Mokslo ir enciklopedijų leidybos centras».
Гісторыя
У друкаваным варыянце выпускалася з 2001 па 2015 год. У чэрвені 2017 годзе большасць тэкстаў і ілюстрацый, надрукаваных у VLE, былі размешчаны ў Інтэрнеце. З таго часу энцыклапедыя папоўнілася новымі артыкуламі і дапрацоўваецца, але толькі ў віртуальнай версіі[1][2].
VLE стала першай друкаванай універсальнай энцыклапедыяй на літоўскай мове, выдадзенай пасля аднаўлення літоўскай дзяржаўнасці. Фактычна яна стала працягам Літоўскай савецкай энцыклапедыі 1976—1985 гадоў[3].
Remove ads
Апісанне
Створана ў фармаце нямецкай энцыклапедыі Брокгаўза. Выдадзена 25 тамоў і адзін дадатковы на 800 старонак (агульны аб’ём — каля 20 тысяч старонак). Да сакавіка 2015 года выйшлі ўсе 25 тамоў энцыклапедыі і адзін том дадаткаў. Дваццаць пяць тамоў энцыклапедыі змяшчаюць амаль 122 тысячы артыкулаў і каля 25 тысяч ілюстрацый[4].
У інтэрнэт-энцыклапедыі vle.lt на верасень 2021 года было 97 800 артыкулаў, больш за 56 000 ілюстрацый. Віртуальная версія налічвала больш за 3100 аўтараў. У сярэднім штомесяц выходзіла каля 50 новых артыкулаў. У 2020 годзе сайт VLE наведалі 236 тыс. унікальных наведвальнікаў[5].
Асобныя тэматычныя артыкулы змяшчаюць артыкулы, прысвечаныя літуаністычнай тэматыцы — пра Літву і літоўцаў. Шмат месца ў VLE адведзена тэмам, забароненым або ігнараваным у савецкі перыяд: літоўская дзяржаўнасць, гісторыя каталіцкага касцёла, арміі, літоўскі супраціў акупацыі нацысцкай Германіі і СССР, Малая Літва, жыццё літоўцаў за мяжой[6].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads