Універсітэт Гаяны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Універсітэт Гаяны (англ.: University of Guyana) — адзіны ўніверсітэт у Гаяне. Размешчаны ў Джорджтаўне.
Remove ads
Гісторыя
Быў створаны ў красавіку 1963 г. Першая група са 164 студэнтаў пачала навучанне ў кастрычніку 1963 г. Першапачаткова ўніверсітэт даваў адукацыю на аснове агульных праграм мастацтва, натуральных і сацыяльных навук. У 1966 - 1967 навучальным годзе быў здзейснены пераход да факультэцкай сістэмы, уведзены сертыфікаты і дыпломы. З 1973 г. прысуджаецца ступень магістра навук.
У 1975 - 1994 гг. навучанне ва ўніверсітэце было бясплатным, аднак дзейнічала сістэма размеркавання маладых спецыялістаў. У наш час гадавы кошт навучання складае прыкладна ад 596 да 2 345 долараў ЗША ў год (выплочваецца гаянскімі доларамі) у залежнасці ад спецыяльнасці. Універсітэт актыўна супрацоўнічае з іншымі навучальнымі ўстановамі Гаяны і карыбскіх краін. Маецца праграма дыстанцыйнага навучання.
Remove ads
Падпадзяленні
Універсітэт Гаяны мае наступныя факультэты:
- Сельскай і лясной гаспадаркі
- Натуральных навук
- Сацыяльных навук
- Тэхналагічны
Акрамя таго, у яго склад уваходзяць:
- Інстытут завочнага навучання і перападрыхтоўкі
- Школа Зямлі і навук аб навакольным асяроддзі
- Школа адукацыі і гуманітарных навук
- Школа прафесійнага развіцця
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
