Універсітэт Дар-эс-Салама

From Wikipedia, the free encyclopedia

Універсітэт Дар-эс-Салама
Remove ads

Універсітэт Дар-эс-Салама (англ.: University of Dar es Salaam) — найбуйнейшы ўніверсітэт Танзаніі. Утвораны ў 1970 годзе шляхам падзелу Універсітэта Усходняй Афрыкі на Універсітэт Дар-эс-Салама, Універсітэт Макерэрэ і Універсітэт Найробі.

Thumb
Універсітэт Дар-эс-Салама

Гісторыя

У 1961 годзе ў Дар-эс-Саламе быў адкрыты афіляваны з Лонданскім універсітэтам каледж, які ўжо ў 1963 годзе быў уключаны ў склад Універсітэта Усходняй Афрыкі. Калі ў 1970 годзе было прынята рашэнне аб падзеле Універсітэта Усходняй Афрыкі, 1 ліпені таго ж года рашэннем парламента Танзаніі № 12 з гэтага каледжа быў утвораны Універсітэт Дар-эс-Салама.

Вядомыя выпускнікі

  • Джон Гаранг, 1-ы прэзідэнт Паўднёвага Судана.
  • Ларан-Дэзірэ Кабіла, 3-і прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.
  • Эрыя Катэгая, міністр замежных спраў Уганды (1996—2001).
  • Джакая Кікветэ, 4-ы прэзідэнт Танзаніі.
  • Ёверы Кагута Мусевені, 10-ы прэзідэнт Уганды
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads