Уолтэр Мандэйл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уолтэр Фрэдэрык «Фрыц» Мандэйл (англ.: Walter Frederick "Fritz" Mondale; 5 студзеня 1928[1][2][…], Ceylon[d], Мінесота — 19 красавіка 2021[3], Мінеапаліс, Мінесота) — віцэ-прэзідэнт ЗША ў 1977—1981 гадах у адміністрацыі Джымі Картэра, ад Дэмакратычнай партыі.
Remove ads
Біяграфія
Ураджэнец штата Мінесоты. Бацька — Тэадор Зігваард Мандэйл — быў нарвежскага паходжання. Два тэрміны запар быў генеральным пракурорам роднага штата (1960—1964), затым сенатарам ад яго ж (1964—1976). Папярэднік Мандэйла ў крэсле сенатара ад Мінесоты, Х’юберт Хамфры, быў папярэднім віцэ-прэзідэнтам ЗША ад Дэмакратычнай партыі.
У адрозненне ад папярэдніх віцэ-прэзідэнтаў, граў больш актыўную ролю ў палітыцы, асабліва прыкметную на новым вітку халоднай вайны. У 1980 годзе Картэр і Мандэйл балатаваліся на другі тэрмін, але прайгралі камандзе Рэйгана.
У 1984 годзе Дэмакратычная партыя вылучыла Мандэйла кандыдатам у прэзідэнты, аднак ён пацярпеў поўнае паражэнне ад Р. Рэйгана, перамогшы толькі ў роднай Мінесоце і ў сталічным акрузе Калумбія. Пры гэтым у віцэ-прэзідэнты пры Мандэйле балатавалася Джэральдзін Ферара — першая жанчына ў гісторыі ЗША, вылучаная на гэты пост ад адной з двух найбуйнейшых партый. У 1993—1996 гадах — Пасол ЗША ў Японіі.
Памёр 19 красавіка 2021 года ў Мінеапалісе (ЗША).
Remove ads
Зноскі
- Walter Mondale // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Walter Mondale // GeneaStar
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads