Уолтэр Мэй
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уо́лтэр Мэй (англ.: Walter May; 1912, Брайтан[1], Англія[2] — 2006, Масква, Расія[3]) — англійскі паэт, перакладчык на англійскую мову паэзіі і эпасу народаў СССР.
Remove ads
Біяграфія
На працягу жыцця змяніў шмат прафесій. На суднабудаўнічым заводзе ў Шатландыі працаваў распрацоўнікам матораў мінаносцаў. Быў настаўнікам у школе. Добра майстраваў. Быў сябрам Камуністычнай партыі Вялікабрытаніі[3]. У канцы 1960-х гадоў пераехаў жыць у Савецкі Саюз, дзе пазнаёміўся са сваёй другой жонкай — паэтэсай Людмілай Серастанавай[4]. У Маскве працаваў рэдактарам-стылістам штотыднёвіка «Moscow News»[1].
Remove ads
Літаратурная творчасць
Вершы пачаў друкаваць у 1950-я гады. Упершыню наведаў Беларусь у 1967 годзе.[5] Першыя пераклады з беларускай мовы апублікаваў у 1968 годзе. Тады ж распачаў працу над перакладам на англійскую мову анталогіі сучаснай беларускай паэзіі «Цудоўны край Беларусі», у якую ўвайшлі творы 59 беларускіх паэтаў[1].
Уолтар Мэй і Янка Купала
Не раз быў у Мінску і Вязынцы[5].
- Над ціхай Вязынкай-ракой,
- нібы дыханне края чуўшы зблізку,
- я скалыхнуў удзячнаю рукой
- далёкі пілігрым яго калыску.
— Уолтар Мэй (з вершаванага запісу ў кнізе наведвальнікаў музея Купалы ў Вязынцы ў перакладзе Я. Семяжона)[6]
Пераклаў 90 вершаў Янкі Купалы, сярод якіх «Мужык», «А хто там ідзе?», «Я не для вас…», «Адцвітанне», «За ўсё…», «Беларускім партызанам», «Я мужык-беларус», «Явар і каліна», «Мая навука», «Хлопчык і лётчык».[5]
Прафесійныя адзнакі і ўзнагароды
- Дыплом Камітэту друку СССР (за пераклад твораў А. Пушкіна)
- Вялікі залаты медаль Кыргызстану (за пераклад эпасу «Манас»)
- Залаты медаль імя Ч. Айтматава[3]
Выбраная бібліяграфія
- Цудоўны край Беларусі. Анталогія сучаснай беларускай паэзіі (1976, пераклад на англійскую)
- Я. Купала. Вершы (1982, пераклад на англійскую)
- Я. Купала. Песня сонцу (1982, пераклад на англійскую)
- Я. Колас. На прасторах жыцця (1982, пераклад на англійскую)
- Позняе жніво (1982, пераклад на англійскую Р. Барадуліна, А. Вярцінскага, Н. Гілевіча, Г. Тумаса і інш.)[1]
- Бесконечная нить (лірыка) (1996)[7]
- Кто были древние бритты? (2001, гістарычныя, геаграфічныя, этнаграфічныя і літаратурныя даследаванні)[8]
- Л. Серостанова. Лирическая исповедь (2002, пераклад на англійскую)
- Нартский эпос (2011, пераклад з асецінскай мовы)
- Меридиан Любви (2013, паэтычная білінгва на рускай і англійскай мовах, разам з Л. Серастанавай)[9]
Remove ads
Зноскі
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 3. — Мн., БелСЭ, 1984. — Артыкул «Мэй Уолтэр». — С. 712.
- А. Андэр. Расійскі англічанін . «Щербинский Вестникъ» (8 снежня 2013).(недаступная спасылка)
- Ларыса Кузьмінская. Связующее слово (8 снежня 2013).
- Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Мэй Уолтэр». — С. 412.
- Яўген Салаўёў. Арарат Яся Луцэвіча(недаступная спасылка). Народная Воля (8 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2016. Праверана 26 чэрвеня 2014.
- Бесконечная нить (лирика) . Any Book (8 снежня 2013).
- Кто были древние бритты? : Ист., геогр., этногр. и лит. исслед. . Any Book (8 снежня 2013).
- З. Валіева. «Нарцкі эпас» будуць чытаць на англійскай мове . Блог Зары Валіевай (8 снежня 2013).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads