Упсальскі ўніверсітэт
дасьледчы ўніверсітэт Швецыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Упсальскі ўніверсітэт (шв. Uppsala universitet) — найстарэйшы публічны ўніверсітэт Швецыі і ўсёй Скандынавіі, які існуе з 1477 г. З універсітэтам звязаныя імёны такіх навукоўцаў, як Карл Ліней, Андэрс Цэльсій, Андрэс Ангстрэм, Адам Афцэліус, Пер Афцэліус. Знаходзіцца ў шведскім горадзе Упсала.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў 1477 годзе. Кароль Густаў-Адольф ахвяраваў установе ўсе свае фамільныя багацці.
Галоўны будынак універсітэта Упсалы ва ўніверсітэцкім парку, Упсала (завершаны ў 1887).
Універсітэцкая бібліятэка налічвае каля 275 000 тамоў, не ўлічваючы дробных кніг і брашур, і 12000 рукапісаў, у ліку якіх Codex argenteus Вульфілы. Нумізматычная калекцыя (каля 16 000 манет), збор карцін, каштоўныя калекцыі мінералаў, вялікі батанічны сад з музеем і са статуяй Лінея, хімічная лабараторыя і іншыя (агульным лікам 12) акадэмічныя ўстановы.
Будынак універсітэта, узведзены ў 1879-1887, пабудаваны ў стылі рэнесанс, з мармуровымі калонамі, раскошнымі заламі і аўдыторыямі.
Remove ads
Ганаровыя дактары
Вядомыя асобы, якія вучыліся ва ўніверсітэце
- Густаў Адлерфельт
 - Карл Юнас Ловэ Альмквіст, шведскі пісьменнік
 - Пэр Даніэль Амадэус Атэрбум (1790—1855), шведскі паэт
 - Ёнс Якаб Берцэліус
 - Карл Яльмар Бранцінг
 - Эрык Густаў Геер, шведскі гісторык, паэт, публіцыст, кампазітар і педагог
 - Фін Мальмгрэн
 - Натан Сёдэрблюм
 - Юхан Аўгуст Стрындберг
 - Даг Хамаршэльд
 - Ёнас Густаў Вільгельм Цандэр
 - Элен Фрыс, першая шведка, якая атрымала ступень доктара філасофіі
 
Гл. таксама
- Упсальская астранамічная абсерваторыя
 - Абсерваторыя Квістаберг
 
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
