Урад Рэспублікі Сербскай

From Wikipedia, the free encyclopedia

Урад Рэспублікі Сербскай
Remove ads

Урад Рэспублікі Сербскай (сербск.: Влада Републике Српске) — галоўны орган выканаўчай улады Рэспублікі Сербскай — энтытэта Босніі і Герцагавіны. Яго паўнамоцтвы ўсталяваны Канстытуцыяй РС і шэрагам законаў. Паводле закона, 8 міністраў павінны быць сербамі, 5 — башнякамі, 3 — харватамі. Прэм'ер-міністр можа таксама прызначыць аднаго міністра з прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў. Урад складаецца з прэм'ер-міністра, віцэ-прэм'ераў і шаснаццаці міністраў, якія абіраюцца паводле нацыянальнай квоты. Міністраў абірае Народная скупшчына РС, носьбіт заканадаўчай улады.

Хуткія факты Урад Рэспублікі Сербскай, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Гісторыя

Папярэднікам урада быў міністэрскі савет з 24 чалавек, створаны 20 снежня 1991 года[2]. Ён праіснаваў да 27 сакавіка 1992 года. Яму на змену прыйшоў першы ўрад, заснаваны 22 красавіка 1992 года ў Пале. Яго ўзначаліў Бранка Джэрыч, а складаўся яно з трох міністраў. На пасяджэнні ў Баня-Луцы 12 мая былі створаны яшчэ дзевяць міністэрстваў і вызначаны план працы. У кастрычніку таго ж года Джэрыч пайшоў у адстаўку з-за нязгоды з палітыкай міністраў Міча Станішычам і Мамчыла Мандзічам. Новым прэм'ер-міністрам стаў Уладзімір Лукіч.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. 20 лет правительству РС (серб.). Праверана 19 лістапада 2012.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads