Дзяржаўны савет Фінляндыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзяржаўны савет Фінляндыі
Remove ads

Дзяржаўны савет (фінск.: valtioneuvosto, шведск.: statsrådet) — афіцыйная назва ўрада Фінляндыі.

Хуткія факты Дзяржаўны савет Фінляндыі, Агульная інфармацыя ...

У адпаведнасці з Канстытуцыяй Фінляндыі 2000 года, Дзяржаўны савет (урад Фінляндыі) складаецца з прэм’ер-міністра і не больш чым 17 міністраў, якія фармальна завуцца «членамі дзяржаўнага савета». Міністры прызначаюцца на пасаду і вызваляюцца ад абавязкаў прэзідэнтам рэспублікі. Рашэнні Дзяржаўнага савета прымаюцца на пленарных паседжаннях, на якіх старшынствуе прэм’ер-міністр.

На ўзроўні цэнтральнага кіравання пад кіраўніцтвам міністэрстваў існуюць спецыяльныя адміністрацыйныя чыноўнікі і цэнтральныя ўстановы, дзейнасць якіх ахоплівае ўсю краіну. Нягледзячы на тое, што яны заўсёды знаходзяцца пад кантролем міністэрстваў, фактычна яны дастаткова незалежныя. Цэнтральныя ўстановы арганізаваны калегіяльна, улада ў іх належыць калегіі ў складзе кіруючых чыноўнікаў. Усяго існуе 22 розныя цэнтральныя ўстановы, якія знаходзяцца ў падначаленні міністэрстваў.

У наш час Дзяржаўны савет складаецца з 11 міністэрстваў:

  • Міністэрства фінансаў;
  • Міністэрства замежных спраў;
  • Міністэрства юстыцыі;
  • Міністэрства абароны;
  • Міністэрства ўнутраных спраў;
  • Міністэрства культуры і адукацыі;
  • Міністэрства сельскай і лясной гаспадаркі;
  • Міністэрства транспарту;
  • Міністэрства эканомікі і занятасці;
  • Міністэрства сацыяльнай абароны і аховы здароўя;
  • Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads