Урмі
рака ў Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Урмі́ (руск.: Урми́[1]) — рака на Далёкім Усходзе Расіі, у Хабараўскі краі і Яўрэйскай аўтаномнай вобласці, правы складнік ракі Тунгуска (прыток Амура).
Даўжыня ракі 458 км. Плошча вадазбору 15 000 км². Сярэдні расход вады каля 170 м³/с, каля сяла Кукан — 173[2][3] м³/с. Выток ракі знаходзіцца на паўднёвым схіле Баджальскага хрыбта. Працякае ўздоўж Бурэінскага хрыбта. Ніжняе цячэнне Урмі на Ніжнеамурскай нізіне. У верхнім цячэнні рака мае горны характар, з парогамі і вадаспадамі. Жыўленне ракі пераважна дажджавое. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку.
Сярод прытокаў: Ірунгда-Макіт, Аннік, Урмійская Лака, Вялікая Хавагда, Пачан, Сынчуга, Трук, Гірбічы, Курумкан, Уячын, Кукан, Вялікі Ін і інш. У басейне ракі 1039 невялікіх азёр агульнай пдлошчай 32,2 км²[3].
Remove ads
Зноскі
- Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 530. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
