Усевалад (князь герцыкскі)
князь герцыкскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Усевалад (лац.: Vissewalde rex de Gerzika, у канцылярыі рыжскага арцыбіскупа Wiscewolodus; ням.: Vissewalde; у працах латвійскіх аўтараў лат.: Visvaldis; да 1189 — пасля 1230[1]) — князь герцыкскі (да 1203 — пасля 1230)[2].
Remove ads
Паходжанне
Паходжанне, разам з кукенойскім князем Вячкам, дыскусійнае, але ў адрозненне ад таго Усевалад наогул не згадваецца рускімі крыніцамі. Асноўная біяграфічная крыніца — «Хроніка Лівоніі» Генрыха Латвійскага, які называе яго Вісевальдам (Wissewaldus) і сынам «караля Полацка»[3].
Спробы атаясняць Усевалада з вядомымі князямі былі не аднойчы. Найчасцей Усевалада выводзяць з Ізяславічаў Полацкіх[4], пры гэтым пачынаючы ад Сяргея Салаўёва атаясняюць з Васількам, сынам полацкага князя Бырыса Давыдавіча ад першага шлюбу, які разам з бацькам і братам Вячкам згадваецца Васілём Тацішчавым у так званай «Аповесці пра Святохну»[5]. Такая версія прынята многімі гісторыкамі, трапіла ў многія энцыклапедыі (напрыклад, у Рускі біяграфічны слоўнік ), аднак не ўсімі. Аргумент супраць яе тое, што Усевалад і Васілька — розныя імёны.
Ёсць і іншыя атаясненні, так Эдуард Загарульскі[6] атаясняе Усевалада са згаданым «Словам пра паход Ігараў» князем Усеваладам Васількавічам, якога ён лічыць унукам мінскага князя Валадара Глебавіча. Мікалай Лыжын[7] атаясняў Усевалада з Усеваладам Мсціславічам , сынам смаленскага і вялікага кіеўскага князя Мсціслава Раманавіча.
На думку Арведс Швабэ і Аўгуст Тэнтэліс Усевалад наогул быў «златышаным» (pārlatviskojies) і яго смела, прынамсі ў гэтым разуменні, можна лічыць латышскім валадаром[8][9].
Remove ads
Біяграфія
Паводле Генрыха Латвійскага, Усевалад быў васалам полацкага князя Уладзіміра і трымаў Герцыкскае княства. Яго ўладанні межавалі з землямі рыжскага біскупа, ён увесь час ваяваў супраць рыжскага біскупа і Ордэна Мечаносцаў[2], прычым у саюзе з літоўцамі, бо быў жанаты з дачкой літоўскага князя Даўгерутэ, паводле Генрыха Латвійскага, наймагутнейшага літоўскага князя.
Упершыню згадваецца Генрыхам Латвійскім пад 1203 годам, падчас паходу полацкага князя Уладзіміра супраць немцаў у Лівоніі, калі разам з літоўцамі напаў на Рыгу і парабаваў яе ваколіцы[2].
Князь Усевалад забяспечваў літоўцаў харчамі і іншым, пераправамі цераз Дзвіну і разам з імі нанёс немцам значныя страты. З гэтай прычыны, восенню 1209 года рыжскі біскуп Альбрэхт Буксгеўдэн сабраў войскі з усіх падуладных тэрыторый і пайшоў да Герцыке. Немцы захапілі горад[2] і сыходзячы спалілі яго, узяўшы вялікую здабычу і палон. Сам Усевалад уцёк, пераплыў на чоўне Дзвіну, але яго жонка трапіла ў палон.

У кастрычніку-снежні 1209 года Усевалад перадаў сваё княства епіскапу Альберту, які пасля леннай прысягі вярнуў яму частку княства, магчыма палову, як лен[2]. Усевалад абяцаў паведамляць біскупу пра планы русінаў і літоўцаў, яму вярнулі жонку і палон. Сабраўшы разагнаных падданых ён пачаў адбудоўваць Герцыке.
Аднак, як паведамлялі біскупу браты-рыцары з Кукенойса, Усевалад з 1209 года не ездзіў як васал да біскупа, дапамагаў літоўцам і на скаргі не адказваў. У 1214 годзе Усевалад адмовіўся паслаць свае войскі супраць ліваў, таму, на пачатку 1214 года браты-рыцары з Кукейноса, са згоды біскупа, ноччу захапілі Герцыкскі замак, але самога Усевалада, напэўна, тым часам у горадзе не было. У красавіку 1214 года браты-рыцары з Кукейноса зноў напалі, захапілі горад, але не замак, і былі адбіты літоўцамі, закліканымі Усеваладам на дапамогу[2]. Сутыкненні працягваліся да 1215 года, калі Усевалад з літоўцамі нанёс паразу ордэнскаму войску.
У 1214—1224 гадах пра князя Усевалада нічога невядома, даследчыкі выказваюць розныя думкі. У кожным разе, да 1224 года ён захоўваў за сабой прынамсі дэ-юрэ частку Герцыкскага княства, напэўна тую, што атрымаў ад біскупа ў 1209 годзе. У 1224 годзе князь Усевалад перадае ад сябе рыцару Конраду фон Мейендорфу ў лен палову сваёй часткі Герцыкскага княства.
У 1225 годзе князь Усевалада быў у Рызе на сустрэчы з папскім легатам, які прыбыў у Лівонію, і называецца «Хронікай Лівоніі» як «кароль Герцыке».
Жыў яшчэ ў 1230 годзе, калі падарыў некаторыя землі Дзюнамюндскаму кляштару , гэта дарчая — апошняя згадка пра Усевалада.
Памёр князь Усевалад, напэўна, да 1239 года, калі не было ўжо Герцыке, прынамсі яго замка, а згадваецца толькі месца замка (locum castri).
Remove ads
Сям’я
Быў жанаты з дачкой літоўскага князя Даўгерутэ. Пра дзяцей крыніцы не паведамляюць, але ад князя Усевалада выводзіў сябе род Ікскюляў . Дакументальна гісторыя роду Ікскюль, аднак, пацвярджаецца толькі з XVI стагоддзя. Паводле Міхаіла Таўбэ[10], у князя Усевалада была адна невядомая імем дачка, якая была замужам двойчы — з Конрадам фон Меендорф (памёр пасля 1224) і Іаганам фон Бардэвіс (памёр пасля 1257).
Зноскі
- Livlaendische Guterurkunden. Riga, 1908. Bd 1. № 13:13-14; 13-14. Даётся по: Крестоносцы и Русь. Конец XII-1270 г. — М. Индрик. 2002.
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия: [в 5 т.]. Т. 5: Биографический справочник. — Мн.: Главная редакция Белорусской Советской Энциклопедии, 1982. — 737, [1] с. — С. 129.
- Генрих Латвийский. Хроника Ливонии / Введение, пер. [с латин.] и комм. С. А. Аннинского; Предисл. В. А. Быстрянского. — Л. — М.: Изд-во Академии наук СССР, Тип. Академии наук СССР в Ленинграде, 1938. — XV, 352 стр., 1 вкл. л. карт. — С. 73.
- Войтович Л. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. Львів, 2000.
- Татищев В. Н. История Российская. — Т. 3. — С. 204—211.
- Загорульский Э. «Слово…» и западные земли Руси // Неман. — № 8. — С. 162—164.
- Лыжин Н. П. Два памфлета времен Анны Иоанновны // Известия Академии Наук по отд. русского яз. и словесности. — СПб., 1858. — Т. VII. — С. 49—64.
- A. Tentelis, Latvju vēsture, 22274 (Latv. Konversācijas Vārdnīca, XI. Rīgā 1935).
- Švābe, A. Jersikas karaļvalsts. Архівавана 27 верасня 2011. Senatne un Māksla. 1936. Nr.1, 5.-31.lpp.
- von Taube M. Stammtafel der freiherl. Zweiges d. Familie v. Taube aus d. Hause Maart u. Hallinap. — SPb., 1899.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads