Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў
Remove ads

Усходнееўрапе́йская шко́ла паліты́чных дасле́даванняў (УШПД; англ.: East-European School of Political Studies (EESPS)) — адукацыйная праграма для маладых беларускіх лідараў, якая працуе з 2007 года. З'яўляецца часткай сеткі Школ палітычных даследаванняў, заснаванай Саветам Еўропы[1].

Хуткія факты Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў, Абрэвіятура ...
Remove ads

Мэты і дзейнасць

Ідэя Школы — адкрыццё новых гарызонтаў і стварэнне магчымасцей для маладых лідараў, садзейнічанне іх супрацоўніцтву паміж сабой, з экспертамі і калегамі з іншых краін. Асноўная мэта, паводле дырэктара Аляксандра Дабравольскага, — прывіццё новай палітычнай культуры, заснаванай на ўзаемнай павазе, уменні слухаць і знаходзіць агульныя інтарэсы дзеля развіцця Беларусі[1].

Праграма прызначана для грамадзян Беларусі і прадстаўнікоў беларускай дыяспары ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Сярод іх — прадстаўнікі дзяржаўных устаноў, недзяржаўнага сектара, грамадскіх аб'яднанняў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, эканамісты, юрысты[2].

Навучанне складаецца з трох трохдзённых сесій на працягу года, а завяршальнай падзеяй з'яўляецца ўдзел у Сусветным форуме за дэмакратыю ў Страсбургу[1].

Remove ads

Гісторыя

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў была заснавана ў 2007 годзе. Яна з'яўляецца адной з больш чым дваццаці падобных школ, створаных па ініцыятыве Савета Еўропы ў краінах былога сацыялістычнага лагера з мэтай падтрымкі дэмакратычных пераўтварэнняў[1].

Нягледзячы на тое, што заяўка Беларусі на сяброўства ў Савеце Еўропы была замарожана ў 1997 годзе, Школа працягвае сваю дзейнасць, падтрымліваючы сувязі паміж еўрапейскай супольнасцю і беларускай грамадзянскай супольнасцю[1].

За час існавання Школа выпусціла больш за 350 выпускнікоў, сярод якіх — вучоныя, палітыкі, лідары няўрадавых арганізацый, прадпрымальнікі і журналісты[2].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads