Усходне-Франкскае каралеўства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Усходне-Франкскае каралеўства (лац.: Francia Orientalis; ням.: Ostfrankenreich)— дзяржава, створаная ў выніку Вердэнскага падзелу 843 г. Франкскай імперыі ў якасці спадчыннага ўладання Людовіка II Нямецкага і ўключалае тэрыторыі на ўсход ад Рэйна і на поўнач ад Альп. Усходне-Франкскае каралеўства было папярэднікам Свяшчэннай Рымскай імперыі і сучаснай Германіі.
Remove ads
Remove ads
Храналагічныя і геаграфічныя рамкі
Часцей за ўсё перыяд існавання Усходне-Франкскага каралеўства абмяжоўваюць, з аднаго боку, Вердэнскім дагаворам 843 г., а з іншай — 919 годам, калі было ўпершыню згаданы выраз regnum teutonicorum (германскае каралеўства). А менавіта, пад 919 годам у Зальцбургскіх аналах запісана, што «Арнульф, герцаг Баварыі, быў абраны кіраваць Германскім каралеўствам» (лац.: Baiuarii sponte se reddiderunt Arnolfo duci et regnare ei fecerunt in regno teutonicorum). Але афіцыйным тытулам каралёў заставаўся «кароль усходніх франкаў» (лац.: rex Francorum Orientalium ці проста rex Francorum) аж да 962 года, калі кароль Атон I прыняў тытул «імператар рымлян і франкаў» (лац.: imperator Romanorum et Francorum). Таму часам гісторыкі часавымі рамкамі існавання Усходне-Франкскага каралеўства лічаць 843—962 гады.
Тэрыторыя дзяржавы была адносна стабільнай і мела тэндэнцыю да пашырэння: у 870 г. была далучана ўсходняя частка Латарынгіі, уключаючы Нідэрланды, Эльзас і ўласна Латарынгію, пачалася каланізацыя населеных славянамі земляў уздоўж Эльбы, каралі ўсходніх франкаў спрабавалі ўсталяваць сюзерэнітэт над Вялікамараўскай дзяржавай.
Сталіцай Усходне-Франкскага каралеўства пры Людовіку Нямецкім стаў Рэгенсбург.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Remove ads
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads