Ушу
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ушу (у-шу) — традыцыйная кітайская сістэма ўдасканалення асобы; комплекс воінскіх дысцыплін. Падзяляецца на некалькі разнавіднасцей: аздараўленчае, традыцыйнае (сямейна-кланавае), баявое, ці ваеннае. Сюды ўваходзяць таксама цыгун, валоданне рознымі баявымі прыстасаваннямі і інш. Уключае шырокі набор фізічных практыкаванняў і прыёмы бою з рознымі відамі зброі ці без яе. Рэлігійна-філасофскай асновай ушу з’яўляюцца даасізм, будызм, канфуцыянства. У сучасны перыяд атрымала пашырэнне не толькі ў Кітаі, але і ў многіх іншых краінах свету. Міжнародная федэрацыя ушу заснавана ў 1990 і аб’ядноўвае звыш 40 краін (1999). Чэмпіянаты Еўропы па ушу праводзяцца з 1990, а чэмпіянаты свету — з 1991. У Беларусі існуе мноства секцый і таварыстваў ушу.
Remove ads
Літаратура
- Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads