Уэсекская дынастыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уэсекская дынастыя, або дом Ке́рдыка (англ.: House of Wessex, House of Cerdic) — арыстакратычны род, які з 519 года кіраваў каралеўствам Уэсекс у паўднёва-заходняй Англіі, з 871 па 1066 год — аб'яднанымі англійскімі каралеўствамі. Кіраванне дынастыі Уэсексаў — адзінай брытанскай каралеўскай дынастыі саксонскага паходжання — перарывалася ў эпоху Данелага, затым у гады ўзурпацыі англійскай кароны датчанінам Свенам I Вілабародым і яго спадчыннікамі (1013—1042) і канчаткова спынілася ў 1066 годзе з гібеллю Гаральда II Годвінсана і перамогай нармандца Вільгельма I Заваёўніка ў бітве пры Гасцінгсе. Прадпрынятыя тады ж спробы англасаксонскай знаці аднавіць кіраванне Уэсексаў у асобе пятнаццацігадовага Эдгара Этэлінга, абвешчанага, але не каранаванага каралём Англіі, не ўвянчаліся поспехам.

Хуткія факты Уэсекская дынастыя, Краіна ...

Шлюб пляменніцы Эдгара Мацільды Шатландскай і сына Вільгельма Генрыха I, заключаны 11 лістапада 1100 года, звязаў англасаксонскую і нармандскую дынастыі сувяззю сваяцтва.

Remove ads

Перыяды кіравання манархаў Уэсекса і Англіі (802—1066)

Эдгар ЭтэлінгГаральд II ГодвінсанЭдуард СпаведнікХардэкнудГаральд I (кароль Англіі)Кнуд ВялікіЭдмунд ЖалезнабокіЭтэльрэд НеразумныСвен I ВілабародыЭтэльрэд НеразумныЭдуард МучанікЭдгар (кароль Англіі)ЭдвігЭдрэдЭдмунд IЭтэльстанЭтэльвірдЭдуард СтарэйшыАльфрэд ВялікіЭтэльрэд IЭтэльберт, кароль УэсексаЭтэльбальд, кароль УэсексаЭтэльвульф, кароль УэсексаЭгберт УэсекскіДанія

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads