Уюкская культура

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уюкская культура
Remove ads

Ую́кская культураархеалагічная культура ранняга жалезнага веку ў Тыве, памежных раёнах Алтая і Манголіі ў VIIIII стагоддзях да н. э.

Хуткія факты Уюкская культура Жалезны век, Геаграфічны рэгіён ...

Раскопкі курганаў жалезнага веку на рацэ Уюк у Тыве пачаліся ў 19151916 гг. У 1958 г. была вылучана асобная Уюкская культура. Яе існаванне падзяляецца на ранні (VIIVI стагоддзі да н. э.) і позні (VIII стагоддзі да н. э.) этапы. Найбольш славутым помнікам стала курганная група Аржаан, даследаванне якой пачалося ў 1971 г. Яна ўтрымоўвала магільні высакародных носьбітаў культуры з багатым інвентаром.

Магільні ў форме бярвеністых зрубаў або калодаў, змешчаных у штучныя каменныя насыпы, і інгумацыя нябожчыкаў на баку сведчаць пра тое, што пахаванні Уюкскай культуры належалі прадстаўнікам скіфа-сакскіх плямён. Яны падтрымлівалі шчыльныя зносіны з носьбітамі суседніх Пазырыкскай і Тагарскай культур, займаліся пераважна адгонныай жывёлагадоўляй. Некаторыя рэчы магільнага інвентара (кераміка, упрыгожванні, конскія цуглі) збліжаюць уюкские плямёны з раннімі качэўнікамі ўсходняга Казахстана і Кыргызстана.

Знікненне Уюкскай культуры тлумачаць паступовай экспансіяй плямён хуну.

Remove ads

Літаратура

  • Кызласов, Л. Р. Древняя Тува. — Москва: МГУ, 1980.
  • Маннай-Оол, М. Х. Тува в скифское время (уюкская культура). — Москва: Наука, 1970.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads