Уіландра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Азёрны раён Уіландра — аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА № 167. Раён займае плошчу 2400 квадратных кіламетраў, у паўднёва-заходняй частцы Новага Паўднёвага Уэльса ў Аўстраліі. Частка вобласці (каля 10 %) займае Нацыянальны парк Мунга.
Remove ads
Геаграфія
Усе азёры (5 вялікіх і 14 малых) перасохлыя, якія сфармаваліся больш за 2 млн гадоў таму, пакрытыя саланчаковай расліннасцю. Таксама ў вобласці прадстаўлены ўнікальныя месяцавыя паўпустынныя ландшафты. Сустракаюцца эўкаліптавыя рэдкалессі.
Археалогія і палеанталогія
Вобласць унікальная палеанталагічнымі знаходкамі часу плейстацэну, а таксама знаходкамі сведчанняў чалавечай цывілізацыі ўзростам 45000-60000 да н. э. У 1968 годзе ў выдмах возера Мунга былі знойдзеныя парэшткі крэміраванай жанчыны. У 1974 годзе недалёка ад знаходкі было знойдзена мужчынскае пахаванне. Лічацца найстаражытнымі рэшткамі чалавечай дзейнасці на планеце.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads