Уільям Х’юз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уільям Морыс Х’юз, або Білі Х’юз (25 верасня 1862 — 28 кастрычніка 1952, Лінфілд, Новы Паўднёвы Уэльс, Аўстралія) — аўстралійскі палітык, сёмы прэм’ер-міністр Аўстраліі. Падпісваў Версальскі мірны дагавор ад Аўстраліі. Правёў у парламенце краіны 51 год.
У 1894 годзе ён стаў членам заканадаўчага сходу Новага Паўднёвага Уэльса ад Лэнга, Сідней, прадстаўляючы Solidarity Labor Party. З гэтага моманту пачалася яго парламенцкая кар’ера, якая працягвалася больш 50 гадоў. У заканадаўчым сходзе ён быў вядомы дзякуючы вострым прамовам, пераканаўчым дэбатам, а таксама палітычнымі стратэгіямі.
На першых федэральных выбарах у 1901 годзе Х’юз прадстаўляў лейбарыстаў ва ўсходнім Сіднеі. Ён выйграў шэсць выбараў запар у гэтай акрузе. З 1908 па 1915 ён займаў розныя пасады ва ўрадзе, уключаючы пасаду міністра замежных спраў, генеральнага пракурора і намесніка прэм’ер-міністра. У гэты ж час ён быў другім чалавекам у лейбарысцкай партыі. У 1915 годзе, пасля сыходу Эндру Фішэра, ён стаў яе лідарам, а таксама прэм’ер-міністрам краіны.
Уільям Х’юз быў актыўным прыхільнікам татальнай вайны, прадстаўляў Аўстралію на ваенных нарадах у Лондане ў 1916 годзе, а таксама даў ход рэферэндуму аб вайсковым абавязку, які адбыўся ў кастрычніку 1916 года. Апошні быў падтрыманы апазіцыяй, пры гэтым шэраг аднапартыйцаў Х’юза выйшлі з парламента. Канфлікт стаў прычынай адстаўкі Х’юза з пасады лідара партыі і прэм’ер-міністра ў лістападзе 1916 года. Акрамя таго, Х’юз зусім выйшаў з партыі.
Аднак генерал-губернатар Аўстраліі прапанаваў Х’юзу сфармаваць урад. Х’юз фармаваў урад з сваіх прыхільнікаў, стварыўшы пры гэтым нацыянальную лейбарысцкую партыю. Пазней яна аб’ядналася з ліберальнай партыяй Аўстраліі, стаўшы нацыяналісцкай партыяй. Будучы лідарам новай партыі, Х’юз выйграў выбары ў 1917 годзе.
Remove ads
Зноскі
- William Morris Hughes // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Brozović D., Ladan T. William Morris Hughes // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads