Уладзімір Іванавіч Кулішаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Іванавіч Кулішаў (24 красавіка 1931, в. Слабада, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць — 1 красавіка 1998) — беларускі акцёр.
Remove ads
Біяграфія
У 1954 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у драматычных тэатрах Расіі, Казахстана, Беларусі, у тым ліку у Гомельскім абласным (1954—1957) і Брэсцкім тэатры драмы і музыкі (з 1960).
У вобразах сучаснікаў выкарыстоўваў прыёмы псіхалагічнага рэалізму, сцэнічныя характары вызначаліся інтэлігентнасцю, глыбінёй, шматпланавасцю. Стварыў шэраг вобразаў у спектаклях класічнага і сучаснага рэпертуару: Лявон («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), Мікола, Сербаноўскі («Глыбокая плынь», «Сэрца на далоні» паводле І. Шамякіна), Даніла Антонавіч, Дораш, Зоммер («Калі можаш, прабач», «Брэсцкая крэпасць», «Людзі і камяні» К. Губарэвіча), Людавіка («Сабака на сене» Лопэ дэ Вегі), доктар Эмет («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж. Патрыка), Джэнтльмен («Лаліта» Э. Олбі) і інш[1].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads