ФК Алімпіякос Пірэй

грэчаскі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia

ФК Алімпіякос Пірэй
Remove ads

«Алімпіякос» (грэч. Ολυμπιακός) — грэчаскі футбольны клуб з горада Пірэй. Заснаваны ў 1925 годзе. 48-разовы чэмпіён Грэцыі, 29-разовы ўладальнік Кубка Грэцыі. «Алімпіякос» самы паспяховы клуб у гісторыі грэчаскага футбола, а таксама адна з чатырох каманд, якія ніколі не выляталі з першага дывізіёна. У еўрапейскіх спаборніцтвах клуб выйграў Лігу канферэнцый у сезоне 2023/24, і ў тым самым сезоне каманда клуба да 19 гадоў выйграла Моладзевую лігу УЕФА. Таксама двойчы дасягаў чвэрцьфіналу, у Лізе чэмпіёнаў сезона 1998/99 і Кубка кубкаў сезона 1992/93. «Алімпіякос» таксама з’яўляецца адным з членаў-заснавальнікаў Асацыяцыі еўрапейскіх клубаў.

Хуткія факты Алімпіякос Пірэй, Поўная назва ...

Хатнія матчы клуб праводзіць на стадыёне «Караіскакіс» у Пірэі. «Алімпіякос» з’яўляецца самым папулярным грэчаскім клубам, маючы каля двух з паловай мільёнаў прыхільнікаў у Грэцыі. Клуб мае доўгую і даўнюю канкурэнцыю з клубам «Панатынаікос», з якімі яны аспрэчваюць дэрбі спрадвечных ворагаў.

Remove ads

Гісторыя

«Алімпіякос» заснаваны ў 1925 годзе ў Пірэі пяццю братамі Янісам, Дынасам, Ёргасам, Басылісам і Леанідасам Адрыянопуласамі. У 1930-х гадах клуб атрымаў поспех, атрымаўшы некалькі перамогаў запар у чэмпіянаце Пірэі ў 1925, 1926, 1927 гадах[1]. У сезоне 1930/31 «Алімпіякос» упершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Грэцыі. Браты Андрыянопуласы ў гэты час пачалі займацца палітыкай. Пры іх асабістым садзейнічанні пачалося будаўніцтва стадыёна «Караіскакіс».

Remove ads

Склад

Станам на люты 2024 года.

Больш інфармацыі №, Паз. ...
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads