ФК Вест Хэм Юнайтэд

англійскі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia

ФК Вест Хэм Юнайтэд
Remove ads

«Вест Хэм Юнайтэд» (англ.: West Ham United) — англійскі футбольны клуб з Лондана. У цяперашні час выступае ў Прэм’ер-лізе.

Хуткія факты Вест Хэм Юнайтэд, Поўная назва ...
Remove ads

Гісторыя

XIX стагоддзе. Раннія гады

Футбольны клуб «Вест Хэм» пачаў сваё існаванне ў 1895 годзе, але пад іншай назвай. Тады каманду менавалі «Thames Ironworks F.C.». Малады клуб стаў гуляць у Лізе Лондана праз год пасля свайго стварэння, і ў наступным сезоне выйграў турнір. Затым ён уступіў у Другі Дывізіён Паўднёвай Лігі. «Малатабойцы» святкавалі поспех у першым сваім сезоне ў новым турніры. У 1900 годзе клуб змяніў назву і стаў менавацца «West Ham United F.C.». Гэтую назву каманда захавала і па гэты дзень.

XX стагоддзе

У 1923 годзе каманда гуляла ў фінале Кубка Англіі. «Вест Хэму» так-сяк атрымоўвалася трымацца на плаву ў Першым Дывізіёне, але ў 1932 годзе клуб вылецеў у Другі Дывізіён і знаходзіўся там даволі доўга — чвэрць стагоддзя.

У 1950-я гады стагоддзя каманда стала прагрэсаваць. Прыйшоў новы трэнер: Тэд Фентан, які развіваў таленты маладых гульцоў, што неўзабаве прынесла адчувальны вынік. Ён складаўся і ў тым, што ў 1958 годзе «малатабойцы» ізноў увайшлі ў Першы дывізіён, выйграўшы чэмпіянат Другога Дывізіёна.

У 1961 годзе ў «Вест Хэме» змяніўся трэнер. На месца Тэда Фентана прыйшоў Рон Грынвуд. Ён выкарыстаў распачынанні папярэдняга трэнера ў плане маладых гульцоў. У дадатак ён набыў некалькі нядрэнных футбалістаў і змяніў схему гульні. Усё гэта прынесла поспех камандзе Грынвуда — перамогу ў Кубку Англіі над «Прэстанам» 3:2. Але яшчэ ў паўфінале малатабойцам атрымалі перамогу над «Манчэстэр Юнайтэд». На гэтым каманда не спынілася. Неўзабаве «Вест Хэм» атрымаў сваю першую буйную перамогу на еўрапейскай арэне, абгуляўшы ў фінале Кубка кубкаў клуб «Мюнхен 1860».

Да 1970-х гадоў сышлі некалькі вядучых гульцоў, а таксама і Грынвуд. Новым трэнерам стаў Джон Лаял. З камандай Лаял выйграў Кубак Англіі ў 1975 годзе. А ў 1976 годзе «Вест Хэм» мог паўтарыць свой еўрапейскі поспех і выйграць Кубак кубкаў у другі раз, але пацярпеў няўдачу, у фінале прайграўшы бельгійскаму «Андэрлехту». Далей становішча пагоршылася — каманда выляцела ў Другі Дывізіён у 1978 годзе.

Праз тры гады клуб вярнуўся, прычым у 1980 годзе «Вест Хэм» у трэці раз за сваю гісторыю выйграў Кубак Англіі, а ў 1981 годзе быў блізкі да выйгрышу Кубка лігі, але саступіў «Ліверпулу». Неўзабаве каманда заняла трэцяе месца ў Першым Дывізіёне, што з’яўляецца для яе найлепшым вынікам і па гэты дзень. У 1989 годзе «Вест Хэм» ізноў апусціўся ў ніжні па ўзроўні Дывізіён, праз два гады ён вярнуўся, але ў 1992 годзе рушыла ўслед чарговае паніжэнне ў класе.

У пачатку 1990-х да трэнера Білі Бондса далучыўся Гары Рэднап. Клуб адразу ж вярнуўся ў нядаўна створаную Прэм’ер-лігу. Неўзабаве Рэднап застаўся адзін. Пры ім каманда трымалася ў Прэм’ер-лізе, а ў 1999 годзе выйграла Кубак Інтэртота.

Remove ads

Дасягненні

Склад

Станам на люты 2024 года.

Больш інфармацыі №, Паз. ...

Нумар 6 назаўсёды замацаваны за Бобі Мурам

Вядомыя гульцы

Галоўныя трэнеры

  • 1901—1932 Англія Сід Кінг
  • 1932—1950 Англія Чарлі Пэйнтэр
  • 1950—1961 Англія Тэд Фентан
  • 1961—1974 Англія Рон Грынвуд
  • 1974—1989 Англія Джон Лаял
  • 1989—1990 Шатландыя Лоу Макеры
  • 1990—1994 Англія Білі Бондз
  • 1994—2001 Англія Гары Рэднап
  • 2001—2003 Англія Глен Рэдэр
  • 2003—2006 Англія Элан Пардзью
  • 2006—2008 Англія Элан Кэрбышлі
  • 2008—2010 Італія Джанфранка Дзола
  • 2010—2011 Ізраіль Аўрам Грант
  • 2011—2015 Англія Сэм Элардайс
  • 2015—2017 Харватыя Славен Біліч
  • 2017—2018 Англія Дэвід Моес
  • 2018—2019 Чылі Мануэль Пелегрыні
  • з 2019 Англія Дэвід Моес
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads