Фаварытка (фільм, 2018)

фільм, 2018 From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Фаварытка» (англ.: The Favourite) — гістарычны фільм рэжысёра Ёргаса Ланцімаса паводле сцэнарыя Дэбары Дэвіс і Тоні Макнамары. Галоўныя ролі ў карціне выканалі Алівія Колман, Эма Стоўн і Рэйчэл Вайс. Міжнародная прэм’ера фільма адбылася 30 жніўня 2018 года ў межах конкурснай праграмы 75-га міжнароднага Венецыянскага кінафестывалю[5]. У ЗША фільм выйшаў у пракат 23 лістапада 2018 года. Прэм’ера ў Беларусі адбылася 31 студзеня 2019 года[6].

22 студзеня 2019 года фільм быў намініраваны на прэмію Оскар адразу ў 10 катэгорыях, у тым ліку за найлепшы фільм[7], але насуперак чаканням перамог толькі ў адной намінацыі — «Найлепшая актрыса першага плана», узнагароду атрымала Алівія Колман.

Remove ads

Анатацыя

Пачатак XVIII стагоддзя. Ідзе вайна Англіі з Францыяй. Тым не менш жыццё ў каралеўстве працягваецца. Трон займае хваравітая каралева Ганна, а кіраўніцтва краінай бярэ на сябе яе блізкая сяброўка ледзі Сара. Калі пры двары з’яўляецца новая служанка Эбігейл, Сара трапляе пад яе чароўнасць і бярэ дзяўчыну пад сваё крыло. Для Эбігейл гэта шанец вярнуцца да сваіх арыстакратычных каранёў. Як толькі Сара стамляецца вырашаць пытанні вайны і міру, Эбігейл становіцца найлепшай памочніцай каралевы ў гэтых справах. Набіраючае моц сяброўства з Ганнай дае новай фаварытцы магчымасць рэалізаваць свае амбіцыі. І лепш не ўставаць у яе на шляху![6]

Remove ads

Акцёрскі склад

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads