Факультэт дашкольнай адукацыі БДПУ імя М. Танка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Факультэт дашкольнай адукацыі БДПУ імя М. Танка — структурнае падраздзяленне БДПУ імя М. Танка.
Remove ads
Гісторыя
Вытокі стварэння факультэта дашкольнай адукацыi адносяцца да пачатку 30-х гадоў ХХ ст.
1932 год — адкрыта дашкольнае аддзяленне пры педагагічным факультэце. Гэта паклала пачатак выпуску нацыянальных кадраў дашкольных работнікаў. Аднак праца аддзялення перыядычна спынялася.
Да канца 50-х гадоў — узрасла ўвага да выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту. Гэта спрыяла пашырэнню сеткі дашкольных устаноў, павелічэнню колькасці месцаў у іх, ўзрастанню патрэб у высокакваліфікаваных педагагічных кадрах.
У 1959 годзе ў інстытуце зноў адкрываецца дашкольнае аддзяленне ў складзе факультэта педагогікі і методыкі пачатковага навучання.
З 1963 года пачынаецца бесперапынны выпуск выхавальнікаў дашкольных устаноў.
Рост аддзялення і наяўнасць кваліфікаваных і навукова-педагагічных кадраў стварылі магчымасць для адкрыцця ў 1978 годзе самастойнага факультэта дашкольнага выхавання, дэканам якога з моманту стварэння з’яўляўся дацэнт М. А. Апімах.
У 2003 годзе факультэт дашкольнага выхавання быў перайменаваны ў факультэт дашкольнай адукацыі. У гэтым жа годзе пачалася падрыхтоўка магістраў навук на кафедрах агульнай і дашкольнай педагогікі, методык дашкольнай адукацыі па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка дашкольнай адукацыі».[1]
Remove ads
Напрамкі навучання
- Дашкольная адукацыя
- Тэорыя і методыка дашкольнай адукацыі (магістратура)
Структура
У складзе факультэта 3 кафедры:
Кіраўніцтва факультэта
Дэкан:
- Вольга Анцыпіровіч
Намеснікі дэкана:
- Кацярына Каранец
- Ігар Гушчынскі
- Алена Рублеўская
- Аксана Зыль
- Таццяна Тумас
- Алена Гайдук
- Аксана Сімановіч
Дэканы
- Мікалай Антонавіч Апімах (1978—2003)
- Ірына Уладзіміраўна Жытко (2003—2008)
- Людміла Мікалаеўна Варанецкая (2008—2013)
- Аляксандр Мікалаевіч Каспяровіч (2013—2016)
- Вольга Мікалаеўна Анцыпірові (з 2016)
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads